(017) 390-06-42

priemnaya@gor-roddom2.by

Пра нас

Сардэчна запрашаем на сайт установы аховы здароўя «Гарадскі клінічны радзільны дом №2» г. Мінска!

Установа аховы здароўя «Гарадскі клінічны радзільны дом №2» г. Мінска аказвае высокакваліфікаваную акушэрска-гінекалагічную дапамогу жанчынам і нованароджаным горада Мінска. Наш раддом з'яўляецца перынатальным цэнтрам трэцяга ўзроўню, цэнтрам па вядзенню заўчасных родаў.

Структура ўстановы:

  • акушэрска-гінекалагічны стацыянар, дзе праходзяць як тэрміновыя, так і заўчасныя роды, ажыццяўляецца лячэнне і выходжванне нованароджаных, а таксама праводзяцца гінекалагічныя аперацыі ў т.л. лапараскапічныя. За год у радзільным доме адбываецца каля 6000 родаў, а за больш чым 30 гадоў у радзільным доме нарадзілася больш за 125 тысяч немаўлят.
  • міжраённы цэнтр прэнатальнай ультрагукавой дыягностыкі, дзе ажыццяўляюцца скрынінгавыя ультрагукавыя даследаванні пры цяжарнасці. За год у цэнтры абследуюцца больш за 25000 цяжарных. Таксама ў аддзяленні ультрагукавой дыягностыкі раддома выконваюцца больш за 9000 абследаванняў гінекалагічнага профілю, да 4000 даследаванняў шчытападобнай залозы, малочных залоз, органаў брушной поласці, мочапалавой сістэмы мужчын. Даследаванні праводзяцца на сучасных апаратах падрыхтаванымі спецыялістамі.
  • гарадскі цэнтр планавання сям'і, дзе лечацца шлюбныя пары, якія пакутуюць на бясплоддзе, жанчыны з невыношваннем цяжарнасці, а таксама праводзіцца падрыхтоўка да партнёрскіх родах. За гады існавання цэнтра больш за 1000 пар сталі шчаслівымі бацькамі. З 2014 г. у цэнтры праводзіцца поўны цыкл лячэння бясплоддзя, які ўключае ў сябе дапаможныя рэпрадуктыўныя тэхналогіі (ЭКА і інш.). Кожны год каля 400 пар навучаюцца на курсах партнёрскіх родаў.

Усе супрацоўнікі раддома маюць высокую прафесійную падрыхтоўку і атэстацыю, на самых адказных участках працуюць спецыялісты з вышэйшай і першай кваліфікацыйнай катэгорыяй, кандыдаты медыцынскіх навук. Нездарма дэвіз нашага раддома гучыць так: «Кваліфікаваны клопат пра будучыню!»

Раддам №2 з'яўляецца клінічнай базай кафедры акушэрства і гінекалогіі, кафедры педыятрыі Мінскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, кафедры акушэрства, гінекалогіі і рэпрадуктыўнага здароўя Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

Дзякуючы выдатнаму тэхнічнаму абсталяванню і медыкаментозным забеспячэнні аддзяленняў радзільні(раддома), мы маем магчымасць праводзіць дыягнастычныя і лячэбныя мерапрыемствы якасна, на самым сучасным узроўні.

Прызначэнне абязбольвальных прэпаратаў, прымяненне эпідуральнай і спінальнай анестэзіі, а таксама немедыкаментозны метад абязбольвання ва ўмовах віхравой ванны, даўно і шырока выкарыстоўваюцца пры правядзенні родаў у нашай установе.

Уладкаванне раддома, яго тэхнічнае абсталяванне, уключаючы радзільныя ложкі - трансформеры, дазваляюць праводзіць роды ў асобных ізаляваных радзільных залах, у тым ліку з удзелам партнёра. У дародавы i пасляродавы перыяд ёсць магчымасць знаходжання ў палатах павышанай камфортнасці з індывідуальным доглядам за жанчынай і нованароджаным.

Непарыўная сувязь навукі і практыкі, класічных канонаў і сучасных тэхналогій у акушэрстве, гінекалогіі і неанаталогіі забяспечваюць у нашым радзільным доме індывідуальны падыход да кожнага пацыента.


  • bgmu
  • 2
  • prd
  • pravoby1
  • mgov
  • minzdr
  • 7
  • ment
  • msmc banner
  • bsmc banner
  • profsouz
  • logo GUVD
  • logo ru ZdorovieLudi
  • mfa logo
  • perepis 2019
  • Logo CUR
  • rating 60
  • mir pravo
  • pomogut by
  • stpn sm23
  • bmt
  • logo raik